Logo Polskiego Radia
Print

Рамашэўска: Да канца году «Белсат» будзе працаваць на ранейшых умовах

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.02.2017 16:20
Дырэктарка «Белсату» пракамэнтавала заяву МЗС Польшчы пра спыненьне дамовы з тэлеканалам.
Дырэктар «Белсат» Агнешка РамашэўскаДырэктар «Белсат» Агнешка РамашэўскаAliaksandr Papko/radyjo.net

Да канца 2017 году «Белсат» будзе працаваць на ранейшых умовах, а цяпер вядзе перамовы наконт новых крыніцаў фінансаваньня. Так дырэктар тэлеканалу Агнешка Рамашэўска пракамэнтавала паведамленьне пра тое, што Міністэрства замежных справаў Польшчы спыніла дамову аб фінансаваньні «Белсату».

«Цяперашняя дамова МЗС Польшчы й Польскага тэлебачаньня наконт стварэньня тэлеканалу «Белсат» ужо скасаваная», – паведаміў у сваім артыкуле ў газэце Rzeczpospolita дзяржсакратар па пытаньнях бясьпекі, усходняй і эўрапейскай палітыкі МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі.

Заявы прадстаўнікоў польскага МЗС толькі пацьвярджаюць сёньняшнюю сытуацыю і ня ўносяць нічога новага – камэнтуе Агнешка Рамашэўска. Згодна з дамовай, МЗС павінен паведаміць пра яе спыненьне за 6 месяцаў, і нават пасьля таго, як дамова афіцыйна будзе скасаваная, яна перастане дзейнічаць праз наступныя паўгода.

Агнешка Рамашэўска: Нічога не зьмянілася ад таго часу, калі я заявіла, што сытуацыя такая, якая ёсьць. Яна цяжкая, ніхто ня ведае, якая будзе будучыня «Белсату», але гэта не азначае, што ён будзе зачынены заўтра ці нават пасьлязаўтра.

З МЗС будуць весьціся перамовы па заключэньні новага пагадненьня, а «Белсат» ужо шукае новыя крыніцы фінансаваньня. Як будзе выглядаць новая дамова з Міністэрствам замежных справаў Польшчы, і ці будзе яна ўвогуле заключаная стане вядома да канца лютага.

«Белсат» – гэта беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал, які фінансуецца МЗС Польшчы, а таксама польскім дзяржаўным тэлебачаньнем і міжнароднымі структурамі.

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт