Logo Polskiego Radia
Print

Польшча заняла 45-е месца ў індэксе эканамічнай свабоды

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2017 11:19
У параўнаньні з папярэднім годам пазыцыя Польшчы ўпала на 6 пунктаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча заняла 45-е месца ў індэксе эканамічнай свабоды. У параўнаньні з папярэднім годам пазыцыя Польшчы ўпала на 6 пунктаў. Гэта першае цягам апошніх 10 гадоў падзеньне краіны ў эканамічным рэйтынгу.

Перад Польшчай месца займае Бахрэйн, за – Косава, Балгарыя й Кіпр. Першую пяцёрку ў індэксе займаюць паводле чарговасьці Сынгапур, Новая Зэляндыя, Швэйцарыя й Аўстралія. З эўрапейскіх краін, акрамя Швэйцарыі, у дзясятку рэйтынгу трапілі Эстонія й Ірляндыя.

Паказчык штогод стварае газэта The Wall Street Journal і дасьледчы цэнтар Heritage Foundation па 180 краінах сьвету. Аналіз эканамічнай свабоды праводзіцца з 1995 году. Пры стварэньні рэйтынгу аналізуюцца, між іншым, наступныя паказчыкі: эканамічная юрыдычная сыстэма, узровень карупцыі, выдаткі дзяржбюджэта, маштаб бюракратычных працэдур, фінансавая палітыка, узровень лібэралізацыі рынку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт