Logo Polskiego Radia
Print

Новы міжнародны аэрапорт можа зьявіцца на Беласточчыне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2017 16:33
Пра неабходнасьць стварэньня такога аб’екту заявіў лідар кіруючай партыі “Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Пра неабходнасьць стварэньня такога аб’екту на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва ў інтэрвію Радыё Беласток паведаміў лідар кіруючай партыі “Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.

Паводле яго, будаўніцтва вялікага авіявузла трэба разглядаць як прыярытэтную інвэстыцыю. Пры гэтым палітык зьвярнуў увагу на тое, што, напрыклад, аэрапорты Прагі й Вены здольныя прапускаць значна больш пасажыраў, чым найбуйнейшы ў Польшчы аэравакзал – варшаўскі імя Фрыдэрыка Шапэна.

На думку Качыньскага, краіне не хапае таксама паветранага злучэньня з адлеглымі кантынэнтамі. Таму многія з пасажыраў часьцей за ўсё выкарыстоўваюць Варшаву, каб дабрацца да іншых аэрапортаў і адтуль працягваць падарожжа. Усё гэта робіць аэрапорт імя Шапэна правінцыйным транспартным вузлом, упэўнены лідэр «Права й справядлівасьці».

вс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт