Logo Polskiego Radia
Print

Польская прэм'ер-міністар выйшла са шпіталя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2017 11:12
Бэата Шыдла трапіла ў аўтамабільную аварыю ў пятніцу, 10 лютага, у горадзе Асьвенцім на поўдні краіны.
PAP/Leszek Szymański

Пасьля сямідзённага прыбываньня са шпіталя выпісалі польскую прэм’ер-міністар Бэату Шыдла. Цяпер да аўторку кіраўнічка польскага ўраду будзе адпачываць.

Выходзячы са шпіталя Бэата Шыдла падзякавала ўсім, хто яе падтрымліваў, падзякавала мэдычнаму пэрсаналу. Цяпер, як сказала Бэата Шыдла, яе чакае некалькі дзён адпачынку. У аўторак яна ўзначаліць паседжаньне Рады міністраў.
У шпіталі яшчэ застаўся функцыянэр Бюро аховы ўраду, які быў паранены падчас аўтааварыі аўтамабіля, у якім ехала Бэата Шыдла.

Бэата Шыдла трапіла ў аўтамабільную аварыю ў пятніцу, 10 лютага, у горадзе Асьвенцім на поўдні краіны. Старшыня Кабінэту міністраў Польшчы накіроўвалася з Варшавы на выходныя да дому. На шляху аўтакалёны, якая перавозіла прэм’ера, нечакана зьявіўся невялікі легкавы Fiat. Пазьбягаючы сутыкненьня, кіроўца ўрадавай машыны зьвярнуў з трасы, у выніку чаго аўто з прэм’ерам урэзалася ў дрэва на абочыне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт