Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп: Члены NATO павінны павысіць выдаткі на абарону

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.02.2017 10:50
Прэзыдэнт ЗША: Многія з гэтых краін, якія мы абараняем, гэта вельмі багатыя краіны.
PAP/EPA/STEPHEN B. MORTON

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз заклікаў членаў NATO вылучыць больш грошай на абарону.

Падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі ў Мэльбурне ў штаце Фларыда, Дональд Трамп заявіў, што хаўрусьнікі з NATO ставяцца да ЗША не дастаткова добрасумленна.

„Многія з гэтых краін, якія мы абараняем, гэта вельмі багатыя краіны. Аднак яны ня плацяць сваіх рахункаў. Яны павінны нам дапамагчы”, - сказаў Трамп.

Раней, у ходзе Канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі ў Мюнхэне, міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс заклікаў сяброўскія краіны альянсу вылучаць на абарону па меншай меры 2% ВУП, то бок столькі, колькі яны абавязаліся падчас самітаў Паўночнаатлянтычнага пакту ў Ньюпарце й Варшаве.

У сваю чаргу віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс сказаў, што апрача ЗША гэтым патрабаваньням адказваюць толькі чатыры краіны. Хоць палітык іх не назваў, вядома, што сярод іх знаходзіцца Польшча.

У той жа час Майк Пэнс запэўніў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі не адмаўляюцца ад вядучай ролі ва ўмацаваньні ўсходняга флянгу NATO.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт