Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Украіны: Расея пацьвердзіла, што акупуе Данбас

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.02.2017 12:17
Пётр Парашэнка нагадаў, што Крэмль паведаміў пра гэта падчас сустрэчы нармандзкай чацьвёркі ў Мюнхэне.
PAP/EPA/PHILIPP GUELLAND

„Прызнаньне пашпартоў, выдадзеных прарасейскімі сэпаратыстамі ў Данбасе, гэта доказ расейскай акупацыі рэгіёну Ўкраіны”, - зазначыў украінскі прэзыдэнт Пётр Парашэнка, камэнтуючы рашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна па гэтым пытаньні.

„Вельмі сымбалічным і цынічным зьяўляецца тое, што гэта адбылося падчас Канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі ў Мюнхэне”, - сказаў украінскі прэзыдэнт, які прымаў удзел у гэтай сустрэчы.

Ён сказаў, што абмеркаваў гэтае рашэньне Расеі ў размове зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пэнсам.

У суботу на афіцыйным сайце Крамля быў апублікаваны ўказ прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які прызнае пашпарты, выдадзеныя ўладамі гэтак званых „ЛНР” і „ДНР”.

Указ уступіў у сілу ў суботу, а Крэмль праінфармаваў аб гэтым у той час, як у Мюнхэне пачалася сустрэча па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе з удзелам кіраўнікоў МЗС „нармандзкай чацьвёркі”, то бок Францыі, Нямеччыны, Расея і Ўкраіны.

Сэпаратысты з Луганска выдаюць „пашпарты” гэтак званай „Луганскай Народнай Рэспублікі” з сярэдзіны 2015 году. Жыхары Данецкай вобласьці з раёнаў, якія кантралююцца прарасейскімі сэпаратыстамі сталі атрымліваць новыя дакумэнты ў сакавіку мінулага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт