Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Туск пераабраны на пасаду старшыні Эўрапейскай рады

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.03.2017 17:11
Дональд Туск выбраны нягледзячы на пратэст афіцыйнай Варшавы.
PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Дональд Туск быў пераабраны на пасаду кіраўніка Эўрапейскай рады. Лідары Эўразьвязу прынялі гэткае рашэньне насуперак пазыцыі Польшчы.

Перад пачаткам саміту, які праходзіць у Брусэлі, лідары большасьці краінаў ЭЗ пацьвердзілі, што яны выказваюцца за перавыбар былога польскага прэм’ера Дональда Туска на пасаду старшыні Эўрапейскай рады.

Яны пераконвалі, што трэба забясьпечыць стабільнасьць эўрапейскіх структур у цяперашні складаны пэрыяд.

Катэгарычны пратэст супраць ігнараваньня голасу Польшчы выказала прэм’ер-міністар краіны Бэата Шыдла. Яна прасіла арганізаваць наступны саміт з мэтай выбару кіраўніка Эўрапейскай рады, але ейная заява была адхілена.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт