Logo Polskiego Radia
Print

Паглыбляецца канфлікт на лініі Турцыя-Галяндыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.03.2017 09:02
Прэзыдэнт Эрдаган: У дачыненьні да Галяндыі неабходна прыняць санкцыі.

Паглыбляецца канфлікт на лініі Турцыя-Галяндыя
Прэзыдэнт Эрдаган: У дачыненьні да Галяндыі неабходна прыняць санкцыі.
Паміж Турцыяй і Галяндыяй працягваецца канфлікт у сувязі з забаронай удзелу прадстаўнікоў Анкары ў мітынгах у Ротэрдаме ў рамках кампаніі перад канстытуцыйным рэфэрэндумам.
Турэцкі прэзыдэнт заклікаў міжнародныя арганізацыі ўвесьці санкцыі супраць Галяндыі, гаворачы, што краіна паводзіць сябе як «бананавая рэспубліка». Рэжджэп Эрдаган таксама асудзіў эўрапейскія дзяржавы за тое, што яны не крытыкавалі тое, як Галяндыя аднеслася да турэцкіх міністраў. Прэзыдэнт заявіў, што Галяндыя «заплаціць і навучыцца, чым зьяўляецца дыпляматыя».
Двое турэцкіх міністраў павінны былі ў суботу прыняць удзел у сустрэчы перад красавіцкім рэфэрэндумам з туркамі, якія жывуць у Галяндыі. Падчас рэфэрэндуму будзе вырашацца зьмена дзяржаўнай сыстэмы з парлямэнцка-міністэрскай на прэзыдэнцкую.
Галяндзкія ўлады, спасылаючыся на пытаньні грамадзкага парадку і бясьпекі, не далі згоду на прызямленьне самалёту з турэцкім кіраўніком дыпляматыі.
У сваю чаргу міністар па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі не была ўпушчаная ў турэцкае консульства. У суправаджэньні галяндзкай паліцыі яе выслалі на нямецкую мяжу.
У адказ турэцкія ўлады зачынілі ў суботу галяндзкую амбасаду ў Анкары і консульства ў Стамбуле. Турэцкае МЗС заявіла, што хоча, каб галяндзкі амбасадар у Турцыі, які знаходзіцца ў водпуску, «нейкі час» не вяртаўся ў Турцыю.
…..

Паміж Турцыяй і Галяндыяй працягваецца канфлікт у сувязі з забаронай удзелу прадстаўнікоў Анкары ў мітынгах у Ротэрдаме ў рамках кампаніі перад канстытуцыйным рэфэрэндумам.

Турэцкі прэзыдэнт заклікаў міжнародныя арганізацыі ўвесьці санкцыі супраць Галяндыі, гаворачы, што краіна паводзіць сябе як «бананавая рэспубліка». Рэжджэп Эрдаган таксама асудзіў эўрапейскія дзяржавы за тое, што яны не крытыкавалі тое, як Галяндыя аднеслася да турэцкіх міністраў. Прэзыдэнт заявіў, што Галяндыя «заплаціць і навучыцца, чым зьяўляецца дыпляматыя».

Двое турэцкіх міністраў павінны былі ў суботу прыняць удзел у сустрэчы перад красавіцкім рэфэрэндумам з туркамі, якія жывуць у Галяндыі. Падчас рэфэрэндуму будзе вырашацца зьмена дзяржаўнай сыстэмы з парлямэнцка-міністэрскай на прэзыдэнцкую.

Галяндзкія ўлады, спасылаючыся на пытаньні грамадзкага парадку і бясьпекі, не далі згоду на прызямленьне самалёту з турэцкім кіраўніком дыпляматыі.У сваю чаргу міністар па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі не была ўпушчаная ў турэцкае консульства. У суправаджэньні галяндзкай паліцыі яе выслалі на нямецкую мяжу.

У адказ турэцкія ўлады зачынілі ў суботу галяндзкую амбасаду ў Анкары і консульства ў Стамбуле. Турэцкае МЗС заявіла, што хоча, каб галяндзкі амбасадар у Турцыі, які знаходзіцца ў водпуску, «нейкі час» не вяртаўся ў Турцыю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт