Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачалася акцыя пад назвай “Выходныя за поўцаны”

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2017 18:01
Сотні гатэляў, пансіянатаў, музэяў і рэстаранаў зьніжаюць цэны на 50%.
Тэатр імя Юльюша Славацкага, разьмешчаны ў Старым горадзе Кракава Тэатр імя Юльюша Славацкага, разьмешчаны ў Старым горадзе Кракава commons.wikimedia.org/Public Domain

У Польшчы пачалася акцыя пад назвай “Выходныя за поўцаны”. У першыя выходныя красавіка сотні гатэляў, пансіянатаў, музэяў і рэстаранаў зьніжаюць цэны на 50%. Браніраваць месцы можна ўжо сёньня. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца Польская турыстычная арганізацыя.

Асноўная мэта мерапрыемства – заахвоціць палякаў вандраваць па краіне ў мэтах адпачынку, прыцягнуць замежных турыстаў, а таксама даць магчымасьць выехаць за горад тым грамадзянам, матэрыяльнае становішча якіх не дазваляе гэта зрабіць па нармальных цэнах.

У 2015 годзе 6,5% нацыянальнага даходу Польшчы прынесла турыстычная галіна.

З прапановамі суб’ектаў гаспадараньня і ўстаноў культуры можна пазнаёміцца на спэцыяльным сайце. Акцыя працягнецца з 31 сакавіка да 2 красавіка.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт