Logo Polskiego Radia
Print

2 тысячы чалавек падпісаліся пад зваротам да МВФ не даваць крэдыт Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2017 09:24
"Мы патрабуем ад МВФ не даваць фінансавай дапамогі Беларусі, пакуль цяперашняе кіраўніцтва застаецца ва ўладзе".
pixabay.com/Public Domain CC0

Больш за дзьве тысячы чалавек падпісаліся пад зваротам да МВФ не даваць крэдыт Беларусі. Пэтыцыя разьмешчана на сайце www.change.org.
"Тысячы людзей выйшлі з мірнымі негвалтоўнымі пратэстамі супраць падатку на беспрацоўных. Згодна з дэкрэтам, людзі, якія прапрацавалі менш 183 дзён у годзе, павінны аплаціць штогадовы падатак у 250 даляраў. Пры гэтым на пачатак 2017 года сярэдняя заработная плата складала 380 даляраў", - гаворыцца ў звароце.
У пэтыцыі адзначаецца, што на пратэсты людзей улады краіны "адказалі дзесяткамі (колькасьць пастаянна расьце) неправамерных арыштаў і судоў са шматлікімі парушэньнямі судовых працэдур. Дзесяткі законапаслухмяных грамадзян затрыманыя. У той жа самы час Міжнародны валютны фонд працягвае перамовы з кіраўніцтвам Беларусі па прадастаўленьні новага крэдыту".
"Mы патрабуем спыніць усе перамовы (уключаючы кансультацыі) паміж МВФ і кіраўніцтвам Беларусі да таго часу, пакуль усе затрыманыя мірныя дэманстранты ня будуць вызваленыя. Мы патрабуем ад МВФ не даваць фінансавай дапамогі Беларусі, пакуль цяперашняе кіраўніцтва застаецца ва ўладзе", - гаворыцца ў звароце.
Супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам абмяркоўвалася 16 сакавіка ў Менску на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам. Беларускія ўлады вядуць перамовы аб атрыманьні новага крэдыту МВФ на 3 млрд даляраў прыкладна пад 2,3% на 10 гадоў.

Пэтыцыя разьмешчана на сайце www.change.org.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт