Logo Polskiego Radia
Print

На Крыме судзяць журналіста за словы аб украінскім Крыме

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2017 12:57
Мікола Сяменя пераконвае, што ў яго тэкстах можна знайсьці выключна крытыку сытуцыі на Крыме.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Мікола Сяменя быў затрыманы год таму. Ён ня можа пакінуць тэрыторыю паўвыспы. Фэдэральная служба бясьпекі РФ цьвердзіць, што сваімі тэкстамі ён заклікаў да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі.

Адначасова расейскія органы не ўзгадваюць, што амаль у цэлым сьвеце гэта Расею лічаць краінай, якая парушыла тэрытарыяльную інтэграцыю Ўкраіны, анэксуючы Крым.

Мікола Сяменя пераконвае, што ў яго тэкстах можна знайсьці выключна крытыку сытуцыі на Крыме і заклік да дыскусіі на гэтую тэму. Журналіст пераконвае, што ў сваіх матэрыялах рэалізоўвае выключна права на свабоду слова і выказваньне поглядаў. У абарону журналіста выступілі палітыкі і праваабаронцы.

Юрысты і праваабаронцы падкрэсьліваюць, што мясцовыя журналісты і грамадзкія актывісты знаходзяцца пад сталым кантролем службаў. Публікацыі, якія нагадваюць пра анэксію паўвыспы, лічацца экстрэмісцкімі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт