Logo Polskiego Radia
Print

Аляксей Дзікавіцкі: Праца журналістаў цяпер важная як ніколі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.03.2017 13:42
  • 2017-03-22 POLONIA Dzikavicki Alex znaczennie zurnalistau padczas pratestau.mp3
Падчас пратэстаў «недармаедаў» журналісты зрабілі вельмі вялікую справу.
Фота: radyjo.net/Яраслаў Іванюк

Падчас апошніх акцыяў пратэсту міліцыя й КДБ затрымалі амаль 200 асобаў. Сярод іх было таксама амаль два дзесяткі журналістаў і блёгераў. Некаторыя зь іх былі аштрафаваныя, іншыя – селі на содні ў арышт.

Падчас пратэстаў «недармаедаў» журналісты зрабілі вельмі вялікую справу, праводзячы жывыя трансьляцыі ня толькі з самых акцыяў, але таксама з затрыманьняў, з РАУС, а нават з судовай залі.

Як кажа кіраўнік інфармацыйных праграмаў тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі, «праца журналістаў важная цяпер як ніколі, таму што сучасныя тэхнічныя сродкі дазваляюць рабіць такія рэчы, пра якія некалькі гадоў таму нельга было нават марыць».

Размова з Аляксеем Дзікавіцкім у далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт