Сёньня 12 гадавіна сьмерці Папы рымскага Яна Паўла ІІ. Пантыфік памёр у суботу 2 красавіка 2005 году ў 21.37, пасьля раптоўнага пагаршэньня стану яго здароўя ў чацьвер 31 сакавіка. Яму было 84 гады. У Ватыкан на пахаваньне прыехалі больш як чатыры мільёны вернікаў з усяго сьвету.
Ян Павал ІІ быў адным з найбольш уплывовых лідараў ХХ стагодзьдзя. Яго выбар на Папу рымскага меў асаблівы ўплыў на падзеі ва Ўсходняй Эўропы і ў Азіі ў 80-90-х гадах ХХ стагодзьдзя. Ён значна прычыніўся да паляпшэньня адносін Каталіцкага касьцёла з юдаізмам, ісламам, праваслаўем і англіканскай царквой. За час свайго пантыфікату ён наведаў 129 краін і бэатыфікаваў больш асоб, чым усе яго папярэднікі разам узятыя.
Ян Павал меў вялікую цікавасьць да Беларусі, ён казаў у размове з рэдактарам беларускага каталіцкага часопісу «Наша вера»: «Вядома, я вельмі хацеў бы ступіць на вашу зямлю, пабачыць Беларусь, якую я вельмі люблю». Менавіта ён стварыў паўнавартасную каталіцкую структуру ў Беларусі. Ён прызначыў першага ў другой палове 20 стагодзьдзя каталіцкага біскупа ў Беларусі – Тадэвуша Кандрусевіча, а пасьля ў 1993 годзе павялічыў колькасьць дыяцэзіяў, прызначыў новых біскупаў і першага ў гісторыі беларускага кардынала Казімера Сьвёнтака. Гэта адзіны кардынал на тэрыторыі СНД.
У 1980-х гадох Ян Павал ІІ прыняў два разы біскупа Часлава Сіповіча зь беларускімі сьвятарамі, якія ў той час жылі ў Заходняй Эўропе і ў Амэрыцы. Гэта давала магчымасьць паінфармаваць Папу пра рэальную сытуацыю, у якой жыў Каталіцкі касьцёл у Беларусі.
Ян Павал ІІ бэатыфікаваў 13 мучанікаў падляскіх, пасьля 13 беларускіх мучанікаў часоў Другой сусьветнай вайны, таксама11 сясьцёр-назарэцянак з Наваградку.
З-за напружаных адносінаў Ватыкану з Расейскай праваслаўнай царквой Ян Павал ІІ так і ня змог прыехаць у Беларусь. Як вядома, з суседзяў Беларусі ён наведаў Польшчу, Летуву і Ўкраіну, і ня быў толькі ў самой Беларусі і ў Расеі.
Менавіта гэты папа першым стаў зьвяртацца два разы на год па-беларуску да беларускага народу.
У далучаным гукавым файле слухайце ўспаміны беларусаў пра Яна Паўла ІІ і словы самога Папы на беларускай мове.
Пантыфік памёр у суботу 2 красавіка 2005 году ў 21.37, пасьля раптоўнага пагаршэньня стану яго здароўя ў чацьвер 31 сакавіка. Яму было 84 гады. У Ватыкан на пахаваньне прыехалі больш як чатыры мільёны вернікаў з усяго сьвету.
Ян Павал ІІ быў адным з найбольш уплывовых лідараў ХХ стагодзьдзя. Яго выбар на Папу рымскага меў асаблівы ўплыў на падзеі ва Ўсходняй Эўропы і ў Азіі ў 80-90-х гадах ХХ стагодзьдзя. Ён значна прычыніўся да паляпшэньня адносін Каталіцкага касьцёла з юдаізмам, ісламам, праваслаўем і англіканскай царквой. За час свайго пантыфікату ён наведаў 129 краін і бэатыфікаваў больш асоб, чым усе яго папярэднікі разам узятыя.
Ян Павал меў вялікую цікавасьць да Беларусі, ён казаў у размове з рэдактарам беларускага каталіцкага часопісу «Наша вера»: «Вядома, я вельмі хацеў бы ступіць на вашу зямлю, пабачыць Беларусь, якую я вельмі люблю».
Менавіта ён стварыў паўнавартасную каталіцкую структуру ў Беларусі. Ён прызначыў першага ў другой палове 20 стагодзьдзя каталіцкага біскупа ў Беларусі – Тадэвуша Кандрусевіча, а пасьля ў 1993 годзе павялічыў колькасьць дыяцэзіяў, прызначыў новых біскупаў і першага ў гісторыі беларускага кардынала Казімера Сьвёнтака. Гэта адзіны кардынал на тэрыторыі СНД.

ав/Вікіпэдыя