Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак і Дональд Трамп сустрэнуцца напрыканцы траўня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 10:11
Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэс-сакратар Ватыкана Грэг Бэрк.
pixabay.com

Папа Францішак і Дональд Трамп сустрэнуцца напрыканцы траўня
Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэс-сакратар Ватыкана Грэг Бэрк.
Хутчэй за ўсё напрыканцы траўня ў Ватыкане адбудзецца сустрэча Папы рымскага Францішка й прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэс-сакратар Ватыкана. Амэрыкснакі прэзыдэнт прыбудзе ў Італію для ўдзелу ў саміце Вялікай сямёркі, які 26 і 27 траўня адбудзецца на Сыцыліі.
Грэг Бэрк дадаў, што з просьбай аб сустрэчы з Папам рымскім у Ватыкан зьвярнуўся Белы дом. „Папа гатовы сустрэцца з амэрыканскім лідарам”, - сказаў Бэрк і выказаў упэўненасьць, што гэткую сустрэча ўдасца арганізаваць.
Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што як правіла, настолькі важныя сустрэчы рыхтуюцца загадзя. Таму раней італьянскія й амэрыканскія СМІ зьвярталі ўвагу, што ўпершыню ў гісторыі амэрыканскі прэзыдэнт, які прыбудзе зь візытам у Італію, пры нагодзе не сустрэнецца з Папам.
Яны нагадалі, што Францішак крытыкаваў пляны Дональда Трампа адносна будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Папа сказаў, што той, хто будуе сьцены замест мастоў, не зьяўляецца хрысьціянінам. У адказ прэзыдэнт ЗША заявіў, што рэлігійнаму лідару нельга сумнявацца ў сапраўднасьці веры другога чалавека.
аз

Хутчэй за ўсё напрыканцы траўня ў Ватыкане адбудзецца сустрэча Папы рымскага Францішка й прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэс-сакратар Ватыкана. Амэрыканскі прэзыдэнт прыбудзе ў Італію для ўдзелу ў саміце Вялікай сямёркі, які 26 і 27 траўня адбудзецца на Сыцыліі.

Грэг Бэрк дадаў, што з просьбай аб сустрэчы з Папам рымскім у Ватыкан зьвярнуўся Белы дом. „Папа гатовы сустрэцца з амэрыканскім лідарам”, - сказаў Бэрк і выказаў упэўненасьць, што гэткую сустрэчу ўдасца арганізаваць.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што, як правіла, настолькі важныя сустрэчы рыхтуюцца загадзя. Таму раней італьянскія й амэрыканскія СМІ зьвярталі ўвагу, што ўпершыню ў гісторыі амэрыканскі прэзыдэнт, які прыбудзе зь візытам у Італію, пры нагодзе не сустрэнецца з Папам.

Яны нагадалі, што Францішак крытыкаваў пляны Дональда Трампа адносна будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Папа сказаў, што той, хто будуе сьцены замест мастоў, не зьяўляецца хрысьціянінам. У адказ прэзыдэнт ЗША заявіў, што рэлігійнаму лідару нельга сумнявацца ў сапраўднасьці веры другога чалавека.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт