Logo Polskiego Radia
Print

Летась палітычны прытулак у ЭЗ атрымалі 700 тысяч бежанцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2017 17:01
Больш за палову ўсіх бежанцаў, якія ў мінулым годзе атрымалі прытулак, гэта грамадзяне Сырыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летась палітычны прытулак у ЭЗ атрымалі 700 тысяч бежанцаў
Больш за палову ўсіх бежанцаў, якія ў мінулым годзе атрымалі прытулак, гэта грамадзяне Сырыі.
У мінулым годзе краіны Эўрапейскага Зьвязу далі палітычны прытулак 700 тысячам людзей. Гэта ўдвая больш у параўнаньні з 2015 годам, калі прытулак у ЭЗ атрымалі каля 330 тысяч чалавек. Найчасьцей бежанцы прыбываюць у Швэцыю, Італію й Францыю.
Паводле дадзеных Эўрастата, палітычны прытулак перш за ўсё атрымлівалі грамадзяне Сырыі й Іраку. Больш за палову ўсіх бежанцаў, якія ў мінулым годзе атрымалі прытулак, гэта грамадзяне Сырыі. У сваю чаргу кожны дзясяты прыбыў з Ірака або Афганістана.
У сырыйцаў былі таксама найбольшыя шанцы на атрыманьне прытулку ў ЭЗ. Пазытыўна разгледжаныя былі больш за 98% іхных заяваў. У сваю чаргу бежанцы з Балканаў і Паўднёвай Азіі найчасьцей сустракаліся з адмовай.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт