Лепш не зьбірацца за пакупкамі ў Польшчу ў першыя дні траўня
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.04.2017 11:55
У сьвяточныя 1-га і 3-га траўня гандлёвыя цэнтры, буйныя крамы і супэрмаркеты па закону не працуюць.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Доўгія выходныя працягнуцца ад 29-га красавіка да 3-га траўня траўня.
Пакупкі найлепш зрабіць сёньня або заўтра. У сьвяточныя 1-га і 3-га траўня гандлёвыя цэнтры, буйныя крамы і супэрмаркеты па законе не працуюць.
2 траўня яны тэарэтычна працуюць, але супрацоўнікі супэрмаркетаў плянуюць пратэст супраць малых заробкаў і перагружанасьці працай. Касіры і прадаўцы будуць вельмі дбайна і павольна выконваць свае абавязкі і будуць раздаваць кліентам улёткі аб прычынах пратэсту.
У доўгія выходныя без праблем кожны дзень можна будзе рабіць пакупкі на АЗС, у дзяжурных аптэках. Будуць працаваць крамы з кветкамі, паколькі іх не датычыць забарона гандлю ў дзяржаўныя сьвяты.
Забароне не падлягаюць таксама невялікія крамы, дзе за прылаўкам стане сам уладальнік або асоба, адмыслова нанятая на гэты дзень.
яс