Logo Polskiego Radia
Print

Белы дом: прэзыдэнт Дональд Трамп наведае Польшчу ў ліпені

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2017 09:11
У Польшчы Дональд Трамп выступіць з „важнай прамовай” і прыме ўдзел у саміце краінаў Рэгіёну трох мораў.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Белы дом афіцыйна пацьвердзіў, што прэзыдэнт Дональд Трамп прыняў запрашэньне прэзыдэнта Анджэя Дуды й наведае Польшчу ў ліпені, непасрэдна перад самітам „Вялікай дваццаткі” у Нямеччыне.

Саміт краінаў Г20 пройдзе 7-8 ліпеня ў Гамбургу.

Падчас візыту ў Польшчу Дональд Трамп выступіць з „важнай прамовай” і прыме ўдзел у саміце краінаў Рэгіёну трох мораў, каб дэманструюць цесную сувязь з Цэнтральнай Эўропай, паведаміў Белы дом.

„Візыт прэзыдэнта Дональда Трампа ў Польшчу пацьвердзіць абавязацельствы ЗША ў дачыненьні да аднаго зь бліжэйшых эўрапейскіх саюзьнікаў, а таксама падкрэсьліць важнасьць умацаваньня агульнай абароны NATO”, - гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.

Перамовы прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў Амэрыкі й Польшчы будуць датычыць двухбаковых і рэгіянальных пытаньняў, умацаваньня супрацоўніцтва на аснове агульных каштоўнасьцяў і інтарэсаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт