Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2017 08:37
Ва ўсёй краіне праходзяць памятныя ўрачыстасьці ў гонар ахвяр Валынскай разьні.
Foto: PAP/Maciej Kulczyński

Летась польскі Сэйм прызнаў 11 ліпеня – Нацыянальным днём памяці ахвяр генацыду, які зьдзейсьнілі ўкраінскія нацыяналісты ў дачыненьні да грамадзян ІІ Рэчы паспалітай.

Сёлета ў гэты дзень ва ўсёй Польшчы праходзяць мерапрыемствы ўшанаваньня памяці ахвяр Валынскай разьні.

Пачаўся дзень памяці а 9 гадзіне імшой у вайсковым касьцёле ў Рэмбэртове. А поўдзень у Валынскім сквэры адбудзецца памятная ўрачыстасьць з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, Войска польскага ды памежнай службы з ускладаньнем вянкоў ды вычыткай імён ахвяр.

На поўдні краіны пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё памятнай дошкі пра помніку ахвяр генацыду ўкраінскіх нацыяналістаў.

Выконваючы абавязкі кіраўніка Установы па справах вэтэранаў ды рэпрэсаваных асоб Ян Юзаф Каспшык заявіў, што 11 ліпеня – гэта дзень памяці ахвяр генацыду ўкраінскіх нацыяналістаў, Украінскай паўстанцкай арміі, якія забівалі сваіх суседзяў, толькі за тое, што яны былі палякамі.

Польскі службоўца заклікаў палякаў ды ўкраінцаў, каб яны заняліся высьвятленьнем дадзенага злачынства, асудзілі тых, хто заклікаў да генацыду й тых, хто яго зьдзейсьніў. Таксама ён заклікаў украінскі бок не выслаўляць злачынцаў з атрадаў АУН-УПА.

Інакш дадзеная справа будзе яшчэ доўгія гады цяжарам для польска-украінскіх адносін.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт