Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя затрымала кітайца, які кіраваў дронам над Каралеўскім замкам у Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.07.2017 13:12
Грамадзяніну КНР высунутае абвінавачаньне ў парушэньні правіл паветранага руху - яму пагражае да аднаго года турмы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Варшаўская паліцыя затрымала грамадзяніна Кітая, які кіраваў дронам над Каралеўскім замкам у польскай сталіцы. 29-гадовы турыст прызнаўся, што гэта яго лятаючы апарат. Ён таксама заявіў, што ня ведаў аб забароне на палёты дронаў у цэнтры сталіцы.

Грамадзяніну КНР высунутае абвінавачаньне ў парушэньні правіл паветранага руху, за што пагражае да аднаго года пазбаўленьня свабоды.

Паліцыя нагадвае, што над Варшавай існуюць зоны, у якіх забаронена запускаць дроны. Акрамя таго, палёт дронаў у цэнтры сталіцы патрабуе дадатковай згоды Бюро аховы ўраду, паколькі ў гэтым раёне разьмяшчаюцца важныя дзяржаўныя ўстанов, у прыватнасьці, прэзыдэнцкі палац.

На сайце Польскага агенцтва паветранага руху ёсьць карта, што актуалізуецца кожныя некалькі гадзін, і на якой паказаныя раёны й зоны, над якімі ў дадзены момант забаронены рух паветраных аб'ектаў, у тым ліку й дронаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт