Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі пачаліся перамовы, датычныя выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.07.2017 15:04
Пра вынікі перамоў у першым раўндзе бакі паведамяць у чацьвер.
Мішэль Барнье (справа) і Дэвід Дэвіс (зьлева)Мішэль Барнье (справа) і Дэвід Дэвіс (зьлева)PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

У Брусэлі пачаліся чатырохдзённыя перамовы, датычныя выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. З боку Эўразьвязу перамовы вядзе спэцыяльны прадстаўнік Мішэль Барнье, зь Лёндану – Дэвід Дэвіс,- міністар па выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. Гэта першы, поўны раўнд перамоваў, бо сустрэча, якая мела месца месяц таму, насіла ўступны характар.

Абодва бакі падкрэсьліваюць, што ўдзельнікі перамоў сканцэнтруюцца на канкрэтных тэмах, а не на рыторыцы. Нядаўна міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан сказаў, што “Эўразьвяз можа ісьці пасьвістаць, калі сапраўды думае, што атрымае 100 млрд эўра за развод”. Гэтыя словы выклікалі абурэньне Брусэля, і таму як Мішэль Барнье, так і Дэвід Дэвіс узважана выказваюцца пра ход перамоў.

Брусэль хоча, каб Лёндан, нягледзячы на брэксіт, надалей плаціў узносы ў бліжэйшай пэрспэктыве ў супольны бюджэт Эўразьвязу: называецца сума ў 60 млрд эўра. Эўрасупольнасьць таксама патрабуе ад Лёндана гарантый наконт забесьпячэньня правоў грамадзян членскіх краін Эўразьвязу, у тым ліку Польшчы, якія ўжо пражываюць на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Пра вынікі перамоў у першым раўндзе бакі паведамяць у чацьвер.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт