Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве перапахавалі парэшткі ахвяр сталінскіх злачынстваў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.07.2017 19:13
У ходзе цырымоніі быў зачытаны ліст ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды.
PAP/Marcin Obara

На могілках «Павонзкі» ў Варшаве адбылася цырымонія перапахаваньня парэштак ахвяраў сталінскіх злачынстваў. Парэшткі былі знойдзеныя супрацоўнікамі Інстытуту нацыянальнай памяці ў ходзе эксгумацыйных прац у месцы расстрэлу апанэнтаў камуністычнай улады.

У ходзе цырымоніі быў зачытаны ліст ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды. У ім кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, зазначыў, што «гэта апошнія парэшткі ахвяраў камуністычнага тэрору, якія пад покрывам ночы былі закапаныя ў безыменных магілах». «Я веру ў тое, што мы адшукалі астанкі ўсіх зьняволеных, пахаваных тут у 40-х і 50-х гадах», – напісаў Анджэй Дуда.

У згаданым месцы ў 1948-1956 гадах Служба бясьпекі тагачаснай Польшчы таемна закапала некалькі сотняў цел ахвяр, якімі часта былі салдаты антыкамуністычнага падпольля. Да гэтага часу былі знойдзеныя парэшткі больш за 200 чалавек. Эксгумацыйныя работы праводзіліся з 2012 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт