Logo Polskiego Radia
Print

Актыўнасьць расейскіх самалётаў над балтыйскім морам вырасла

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.08.2017 12:00
На мінулым тыдні зьнішчальнікі NATO падымаліся ў паветра 18 разоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

На мінулым тыдні зьнішчальнікі, якія абараняюць паветраную прастору балтыйскіх краін, былі вымушаныя падымацца ў паветра 18 разоў. Пра гэта паінфармавала летувіскае Міністэрства абароны.
Зьнішчальнікі NATO, база якіх знаходзіцца ў Летуве і Эстоніі, у рамках місіі Baltic Air Policing стартавалі з мэтай ідэнтыфікацыі расейскіх ваенных самалётаў, якія ляцелі над Балтыйскім морам.
У большасьці выпадкаў палёты не былі заяўленыя расейскі бокам, а амаль усе машыны мелі выключаныя транспондэры. Большасьць з распазнаных самалётаў не рэагавала на кантроль авіяруху.
Найбольш выпадкаў з удзелам расейскіх самалётаў было ў мінулы аўторак – паведамляе летувіскае Міністэрства абароны. Самалёты ўздымаліся ў паветра чатыры разы.
Місія Baltic Air Policing заключаецца ў патруляваньні паветранай прасторы над Летувой, Латвіяй і Эстоніяй, якія ня маюць уласных зьнішчальнікаў.

На мінулым тыдні зьнішчальнікі, якія абараняюць паветраную прастору балтыйскіх краін, былі вымушаныя падымацца ў паветра 18 разоў. Пра гэта паінфармавала летувіскае Міністэрства абароны.

Зьнішчальнікі NATO, база якіх знаходзіцца ў Летуве і Эстоніі, у рамках місіі Baltic Air Policing стартавалі з мэтай ідэнтыфікацыі расейскіх ваенных самалётаў, якія ляцелі над Балтыйскім морам. У большасьці выпадкаў палёты не былі заяўленыя расейскі бокам, а амаль усе машыны мелі выключаныя транспондэры. Большасьць з распазнаных самалётаў не рэагавала на кантроль авіяруху.

Найбольш выпадкаў з удзелам расейскіх самалётаў было ў мінулы аўторак – паведамляе летувіскае Міністэрства абароны. Самалёты ўздымаліся ў паветра чатыры разы.

Місія Baltic Air Policing заключаецца ў патруляваньні паветранай прасторы над Летувой, Латвіяй і Эстоніяй, якія ня маюць уласных зьнішчальнікаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт