Logo Polskiego Radia
Print

Урад бярэ поўную адказнасьць за рэпатрыяцыю палякаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2017 10:52
Польскі ўрад гатовы дапамагчы ўсім палякам з Усходу, якія хочуць вярнуцца ў краіну.
www.kik.waw.pl

Аб гэтым заявіў кіраўнік пастаяннага камітэту Рады міністраў Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk).

Дзяржаўная дапамога будзе заключацца, між іншым, у фінансавай і жыльлёвай падтрымцы для рэпатрыянтаў.

Няма дакладных дадзеных аб паляках, якія хацелі б вярнуцца ў Польшчу з былых савецкіх рэспублік. Гаворыцца пра 10-35 тысяч чалавек.

Да ўступленьня ў сілу паправак да Закону аб рэпатрыяцыі, была магчымасьць прыцягнуць палякаў з Усходу, але толькі па добрай волі мясцовага самакіраваньня. Мясцовыя ўлады павінны былі запрасіць рэпатрыянтаў.

- Адказнасьць за рэпатрыяцыю нясе ўрад партыі "Права і справядлівасьць", а не муніцыпалітэты. Мясцовыя органы няхай аказваюць падтрымку, мы будзем супрацоўнічаць, але адказнасьць нясе польскі ўрад, – зазначыў Кавальчык.

У красавіку гэтага года парлямэнт прыняў папраўкі да Закона аб рэпатрыяцыі, падрыхтаваныя ўрадам. Дакумэнт тычыцца асоб дэпартаваных савецкімі ўладамі ў азіяцкія рэспублікі Савецкага Саюзу, а таксама нашчадкаў гэтых людзей.

У адпаведнасьці з законам, муніцыпалітэт, які хоча прыняць рэпатрыянта, павінен забясьпечыць кватэру, па меншай меры, на два гады. Дзяржбюджэт выдзеліць мясцовым уладам 25 тысяч. злотых на аднаго рэпатрыянта.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт