Logo Polskiego Radia
Print

У Кельцэ праходзіць Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.09.2017 16:37
Сваю прадукцыю ў польскім горадзе паказваюць 609 айчынных і замежных кампаній.
targikielce.pl

5 верасьня ў Кельцэ (поўдзень Польшчы) пачалася Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці. Гэта адна з найбуйнейшых у Эўропе выставаў баявой тэхнікі і ўзбраеньня, на якой можна азнаёміцца з магчымасьцямі абаронных тэхналёгій ВПК Польшчы.

Сёлета свае прапановы прадставяць 609 фірмаў, прычым больш чым палова ўдзельнікаў – гэта замежныя кампаніі.

Сваю тэхніку й зброю прадэманструюць усе віды Ўзброеных сіл Польшчы. Упершыню сёлета ў выставе прымуць удзел Войскі тэрытарыяльнай абароны. Сярод польскіх навінак выставы – спэцыяльная баявая плятформа для штурму будынкаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт