Logo Polskiego Radia
Print

З боку Расеі мы бачым пастаянныя правакацыі - кіраўнік Мінабароны Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2017 14:49
Антоні Мацярэвіч: Незразумела, навошта Беларусь і Расея праводзяць вучэньні, ды й яшчэ з надзвычай адназначным сцэнаром.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні МацярэвічМіністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні МацярэвічPAP/Radek Pietruszka

Сёньня пачаліся беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні “Захад-2017”. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 3 тыс. расейскіх вайскоўцаў, агулам у вучэньнях прыме ўдзел каля 13 тыс. ваеннаслужачых, а таксама баявая авіяцыя й тэхніка, у тым ліку цяжкая.

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч сказаў Польскаму радыё, што для яго незразумела, навошта Беларусь і Расея праводзяць вучэньні, ды й яшчэ з надзвычай адназначным сцэнаром. Антоні Мацярэвіч зазначыў, што ані Польшча, ані іншая краіна НАТО ніколі б не прадпрыняла нейкіх агрэсіўных дзеяньняў. Паводле яго, Польшча праводзіць мілітарную палітыку выключна ў мэтах абароны. «Тым часам з боку Расеі мы бачым пастаянныя правакацыі й імкненьне парушыць балянс вайсковых сіл у рэгіёне», - сказаў Мацярэвіч.

Нагадаем, паводле сцэнару “Захаду-2017”, Беларусь і Расея мае праціўнікаў у выглядзе прыдуманых дзяржаў Весбарыя, Вейшнорыя й Лубенія, якія, нібыта, спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю на беларускай тэрыторыі. Таму засылаюць у Беларусь і ў Калінінградзкую вобласьць “незаконныя ўзброеныя фармаваньні”. Задача вучэньняў - гэтага не дапусьціць.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт