Logo Polskiego Radia
Print

У 2016 годзе ўкраінцы перавялі з Польшчы 1,86 млрд эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2017 18:08
На тэрыторыі Польшчы жыве й працуе 1,2 млн грамадзян Украіны.
youtube.com/screen

Украінцы, якія працуюць у Польшчы, агулам перавялі ва Ўкраіну ў мінулым годзе больш за 8 млрд злотых (больш за 1,86 млрд эўра). Пра гэта ў аўторак на брыфінгу ў Кіеве заявіў намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі.

Паводле яго словаў, гэтую суму перавялі больш за 1,2 млн украінцаў, якія пражываюць і працуюць у Польшчы. Ціхоцкі зазначыў, што гэта складае больш за 3% ВУП Украіны. Эканамісты лічаць, што ў бягучым годзе згаданыя паказчыкі будуць вышэйшымі.

На днях стала вядома, што Польшча выдала ўкраінцам 95 тыс. працоўных віз у 2017 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт