Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не плянуе аднаўляць малога памежнага руху з Расеяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 14:44
Пра гэта ў Сэйме паведаміў віцэ-міністар унутраных спраў і адміністрацыі Якуб Скіба.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча не плянуе аднаўляць малога памежнага руху з Расеяй. Паводле віцэ-міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Якуба Скібы (Jakub Skiba), рашэньне аб прыпыненьні руху было прынятае з-за меркаваньняў нацыянальнай бясьпекі. Віцэ-міністар польскага МУС адказваў у Сэйме на бягучыя пытаньні дэпутатаў.

Дэпутатка ад апазыцыйнай Польскай сялянскай партыі Ўршуля Паслаўска (Urszula Posławska) пытала пра пэрспэктыву аднаўленьня руху ад імя жыхароў Вармінска-Мазурскага й Паморскага ваяводзтваў. Паводле яе, Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году, які адбудзецца ў Расеі, гэта добры час, каб цывілізаваць гандлёвыя адносіны з суседняй краінай.

Аднак віцэ-міністар Скіба адказаў, што цягам апошніх гадоў польскія службы назіраюць за актывізацыяй нэгатыўных зьяваў, напрыклад, ростам мілітарызацыі Калінінградзкай вобласьці, павышэньнем актыўнасьці расейскіх спэцслужбаў і іншых сілавых структураў.

Віцэ-міністар зьвярнуў таксама ўвагу на іншыя патэнцыйныя пагрозы, як гібрыдныя дзеяньні, якія зводзяцца да разьведвальнай дзейнасьці, кібэр-нападаў, правакацый і эканамічнага ціску.

Апрача таго, Якуб Скіба прывёў дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, паводле якіх памежны руху з Расей ня спаў, паколькі грамадзяне Расеі надалей прыяжджаюць у Польшчу на падставе візаў.

Польшча прыпыніла малы памежны рух з Расеяй у ліпені 2016 году. МЗС Польшчы тлумачыла гэтае дзеяньне самітам краін NATO й Сусьветнымі днямі моладзі, якія тады мелі адбыцца ў Польшчы. Аднак пасьля заканчэньня згаданых мерапрыемстваў малы памежных рух з Расеяй ня быў узноўлены.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт