Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер: Польшча адмаўляецца ад крэдытнай лініі МВФ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2017 10:07
Адмова ад крэдытнай лініі МВФ будзе азначаць ашчаднасьць у памеры прыкладна 60 мільёнаў даляраў у год.
PAP/Paweł Supernak

Віцэ-прэм'ер: Польшча адмаўляецца ад крэдытнай лініі МВФ
Польшча адмаўляецца ад доступу да Элястычнай крэдытнай лініі МВФ, адчыненай для Польшчы пасьля фінансавага крызысу ў 2008 годзе. Пра гэта паінфармаваў віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця і фінансаў Матэвуш Маравецкі, які знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Віцэ-прэм’ер патлумачыў, што краіне ўжо не патрэбнае надзвычайная фінансавая дапамога з боку МВФ.
Польшча атрымала доступ да крэдытнай лініі ў 2009 годзе. Самая вялікая сума, якую магла выкарыстаць Варшава, складала 29 мільярдаў даляраў. Цяпер гэта 9,2 мільярда даляраў.
Матэвуш Маравецкі патлумачыў, што на прынятае рашэньне мелі ўплыў: эканамічная сытуацыя вакол Польшчы, макраэканамічныя парамэтры, фінансавыя дадзеныя, фінансавая стабільнасьць, валютныя рэзэрвы і спагнаньне падаткаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт