Logo Polskiego Radia
Print

Эгіпет: штурм паліцыі на базу баевікоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.10.2017 10:48
Падчас штурму на сядзібу групы ісламскіх паўстанцаў загінула прынамсі 35 паліцыянтаў.


У Эгіпце падчас штурму на сядзібу групы ісламскіх паўстанцаў загінула прынамсі 35 паліцыянтаў. Загінулі таксама многія падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Тэрарысты хаваліся на пустыні ў заходняй частцы краіны. Тэрыторыю цяпер занялі сілы бясьпекі краіны.

Да атакі на паліцыянтаў, якія хацелі праверыць падазраванае сховішча баевікоў, не прызналася ніводная арганізацыя. Эгіпецкія ўлады гавораць, што атаку зьдзейсьнілі баевікі з групы Хасм, зьвязанай з Мусульманскім брацтвам.

Паводле афіцэра службы бясьпекі ў Гізе, баевікі атакавалі чатыры ваенныя джыпы і аўтамабіль Міністэрства ўнутраных спраў, выкарыстоўваючы ручныя процітанкавыя гранатамёты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт