Біскуп сырыйскага Алепа падзякаваў палякам за дапамогу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.11.2017 18:11
У выніку акцыі «Дар для Алепа» атрымалася сабраць каля 1 млн эўра.
Біскуп і рыма-каталіцкі вікарый сырыйскага гораду Алепа Жорж Абу КазэнPAP/Maciej Kulczyński
Біскуп і рыма-каталіцкі вікарый сырыйскага гораду Алепа Жорж Абу Казэн выказаў падзяку Польшчы, якая, паводле яго слоў, стала адзінай дзяржавай, якая аказвае дапамогу сырыйцам на месцы.
«Мы дзякуем польскім дабрачынным арганізацыям, каталіцкім установам, асабліва «Карытас», і польскаму ўраду за дапамогу», – сказаў іерарх.
Паводле яго слоў, у выніку акцыі «Дар для Алепа» атрымалася сабраць каля 1 млн эўра. Акрамя таго, у бальніцу сьвятога Людовіка ў Алепа паступіла новае абсталяваньне. Таксама ён узгадаў праект «Кропля малака», дзякуючы якому тысячы дзяцей у Алепа забясьпечаныя малаком.
Вікарый Алепа аднёсься таксама да праблемы дапамогі бежанцам з Сырыі ў Эўразьвязе. «Я не палітык, я сьвятар. Для нас важна, каб людзі атрымлівалі дапамогу на месцы. Гэта лягічна – дапамагаць тым, хто застаўся ў краіне, а не пакінуў яе, – гэта мае сэнс нават з эканамічнага пункту гледжаньня», – сказаў біскуп Алепа Жорж Абу Казэн.
вс