Logo Polskiego Radia
Print

23 краіны ЭЗ падпісалі дэклярацыю аб пашырэньні ваеннай супрацы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2017 16:01
Паводле Фэдэрыкі Магерыні, гэта пералом у гісторыі ваеннага супрацоўніцтва ў Эўразьвязе.
23 краін Эўразьвязу, уключаючы Польшчу, вырашылі пашырыць ваеннае супрацоўніцтва. 23 краін Эўразьвязу, уключаючы Польшчу, вырашылі пашырыць ваеннае супрацоўніцтва. PAP/EPA/EMMANUEL DUNAND / POOL

23 краіны ЭЗ падпісалі дэклярацыю аб пашырэньні ваеннай супрацы
Паводле Фэдэрыкі Магерыні, гэта пералом у гісторыі ваеннага супрацоўніцтва ў Эўразьвязе.
23 краін Эўразьвязу, уключаючы Польшчу, вырашылі пашырыць ваеннае супрацоўніцтва. У Брусэлі міністры замежных спраў і абароны гэтых краінаў падпісалі дэклярацыю па гэтай справе.
Рашэньне аб распачацьці працу па ўмацаваньні супрацоўніцтва ў галіне абароны прымаць эўрапейскія лідары на саміце ў наступным месяцы.
Краіны, якія вырашылі аб пашырэньні супрацоўніцтва, будуць браць удзел у сумесных праектах у галіне абароны, фінансаваных з эўрапейскага фонду абароны. У рамках супрацы будуць распрацоўвацца таксама новыя тэхналёгіі.
Паводле кіраўнічкі дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні, гэта пералом у гісторыі ваеннага супрацоўніцтва Эўразьвязу.
„Праблемай у Эўропе зьяўляецца скарачэньне выдаткаў на абарону. Тым часам справа ў тым, каб гэткія дзеяньні былі скаардынаваныя. Цяпер краіны змогуць супольна інвэставаць, праводзіць дасьледаваньні й вырашаць аб сумеснай вытворчасьці тэхнікі”, - сказала кіраўнічка дыпляматыі ЭЗ.
Пашырэньне супрацы азначае таксама ўзьнікненьне камандаваньняў, якія будуць праводзіць падрыхтоўку да ваенных апэрацый у супрацоўніцтве, а не ў канкурэнцыі з NATO. Гэта была адна з умоваў далучэньня Польшчы да ініцыятывы.
Пакуль на пашырэньне ваеннага супрацоўніцтва ў рамках ЭЗ ня вырашыліся - Вялікабрытанія, Мальта, Партугалія, Ірляндыя й Данія. Аднак згаданыя краіны змогуць далучыцца да ініцыятывы ў любы момант, калі памяняюць меркаваньне.
аз

23 краіны Эўразьвязу, уключаючы Польшчу, вырашылі пашырыць ваеннае супрацоўніцтва. У Брусэлі міністры замежных спраў і абароны гэтых краінаў падпісалі адпаведную дэклярацыю.

Рашэньне распачаць працу па ўмацаваньні супрацоўніцтва ў галіне абароны прымуць эўрапейскія лідары на саміце ў наступным месяцы.

Краіны, якія вырашылі аб пашырэньні супрацоўніцтва, будуць браць удзел у сумесных праектах у галіне абароны, фінансаваных з Эўрапейскага фонду абароны. У рамках супрацы будуць распрацоўвацца таксама новыя тэхналёгіі.

Паводле кіраўнічкі дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні, гэта пералом у гісторыі ваеннага супрацоўніцтва Эўразьвязу.

„Праблемай у Эўропе зьяўляецца скарачэньне выдаткаў на абарону. Тым часам справа ў тым, каб гэткія дзеяньні былі скаардынаваныя. Цяпер краіны змогуць супольна інвэставаць, праводзіць дасьледаваньні й вырашаць аб сумеснай вытворчасьці тэхнікі”, - сказала кіраўнічка дыпляматыі ЭЗ.

Пашырэньне супрацы азначае таксама ўзьнікненьне камандаваньняў, якія будуць праводзіць падрыхтоўку да ваенных апэрацый у супрацоўніцтве, а не ў канкурэнцыі з NATO. Гэта была адна з умоваў далучэньня Польшчы да ініцыятывы.

Пакуль на пашырэньне ваеннага супрацоўніцтва ў рамках ЭЗ ня вырашыліся Вялікабрытанія, Мальта, Партугалія, Ірляндыя й Данія. Аднак згаданыя краіны змогуць далучыцца да ініцыятывы ў любы момант, калі памяняюць меркаваньне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт