Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла падала ў адстаўку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.12.2017 21:13
Кіраўніком Кабінэту міністраў краіны стане віцэ-прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
Бэата Шыдла выходзіць са штаб-кватэры ПіС пасьля паседжаньня Палітычнага камітэтуБэата Шыдла выходзіць са штаб-кватэры ПіС пасьля паседжаньня Палітычнага камітэтуPAP/Leszek Szymański

Сёньня вечарам у штаб кватэры кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) адбылося паседжаньне Палітычнага камітэту ПіС. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся кадравыя пытаньні.

«Міжнародная і ўнутраная сытуацыі патрабуюць новых падыходаў і рэалізацыі новых задач. Гэта, у сваю чаргу, патрабуе кадравых зьменаў ня толькі ва ўрадзе, але і ў складзе кіраўніцтва Кабінэту міністраў. У сувязі з гэтым прэм’ер (Бэата Шыдла – рэд.) зьвярнулася да старшыні партыі (Яраслава Качыньскага – рэд.) з просьбай вызваліць ад займаемай пасады. Члены Паліткамітэту высунулі кандыдатуру Матэвуша Маравецкага на пасаду прэм’ера», – сказала прэс-сакратар ПіС Бэата Мазурэк.

Прэс-сакратар таксама зазначыла, што кіраўніцтва партыі хоча, каб Бэата Шыдла засталася ў складзе ўраду й займала адну з важнейшых пасад. Прэс-сакратар сказала, што гэтым пытаньнем павінен будзе заняцца Матэвуш Маравецкі.

Польскае агенцтва друку неафіцыйна паведаміла, што новы прэм’ер-міністар можа быць прызначаны ў пятніцу, 8 сьнежня, а прыме прысягу ў аўторак, 12 сьнежня.

Да гэтага Матэвуш Маравецкі займаў пасаду віцэ-прэм’ера, міністра фінансаў і разьвіцьця Польшчы ў складзе ўраду Бэаты Шыдла.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт