Logo Polskiego Radia
Print

Расея прыступіла да вываду войскаў з Сырыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.12.2017 15:19
Пры гэтым гаворка ідзе не аб поўным вывадзе ваенных, а аб скарачэньні групоўкі.
Уладзімір Пуцін і Башар Асад сярод расейскіх ваенных на базе ў ХмеймімеУладзімір Пуцін і Башар Асад сярод расейскіх ваенных на базе ў ХмеймімеPAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/POOL/K

Расея прыступіла да вываду войскаў з Сырыі, паведаміў камандуючы расейскай ваеннай групоўкі генэрал-палкоўнік Сяргей Суравікін, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Паводле яго, з базы ў Хмейміме выводзяцца 23 самалёты розных мадыфікацый і два верталёты Ка-52, а таксама вайсковы кантынгент у складзе атрада ваеннай паліцыі, атрада спэцыяльнага прызначэньня, ваенна-палявы госьпіталь і атрад сапёраў.

Пры гэтым гаворка ідзе не аб поўным вывадзе ваенных, а аб скарачэньні групоўкі – у Сырыі надалей застанецца авіяцыя, СПА, а таксама інжынэрныя войскі.

Войскі выводзяцца паводле распараджэньня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які ў панядзелак, 11 сьнежня, наведаў базу ў Хмейміме. Ён таксама паведаміў, што расейскія ваенныя базы ў Тартусе й Хмейміме будуць дзейнічаць пастаянна.

Паводле Суравікіна, за час апэрацыі расейскія ваенныя разам з сырыйскай арміяй забілі 32 тысячы баевікоў, зьнішчылі 394 танкі й іншай тэхнікі, вызвалілі больш за тысячу населеных пунктаў і 67 тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі.

Расейская вайсковая апэрацыя ў Сырыі пачалася ў верасьні 2015 года. Мэтай апэрацыі Крэмль называе дапамогу сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду ў барацьбе з тэрарыстамі, у тым ліку з групоўкай «Ісламская дзяржава».

Мінабароны Расеі афіцыйна прызнала гібель у Сырыі 36 ваенных за ўвесь час кампаніі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт