Logo Polskiego Radia
Print

«Беларускі партызан» вярнуўся ў сеціва

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.12.2017 09:57
Цяпер ён зарэгістраваны ў даменнай зоне *.by
Скрыншот з сайта belaruspartisan.byСкрыншот з сайта belaruspartisan.bybelaruspartisan.by

Папулярны грамадзка-палітычны сайт «Беларускі партызан» аднавіў сваю працу пасьля таго, як тры дні таму быў заблякаваны Міністэрствам інфармацыі. Сайту прыйшлося зарэгістравацца ў беларускай даменнай зоне. Цяпер яго можна знайсьці па адрасе belaruspartisan.by.

«Папярэджваць і тлумачыць нешта «небеларускім» сайтам Міністэрства інфармацыі, як высьвятляецца, наогул не абавязана. Яно нават не палічыла патрэбным растлумачыць, чаму не змагло прыняць рашэньне аб блякаваньні інфармацыйных рэсурсаў, аўтараў якіх хутка будуць судзіць па абвінавачваньні ў экстрэмізьме, затое вырашыла выдаліць з інфармацыйнага поля прабеларускі «Беларускі партызан». А цяпер цяпер будзе абавязана!» – тлумачыць прычыны зьмены даменнай зоны рэдакцыя сайта.

Прыгадаем, Міністэрства інфармацыі прыняло рашэньне заблякаваць доступ да сайту «Беларускі партызан» ў чацьвер 14 сьнежня. У якасьці абгрунтаваньня гэтага кроку была пададзеная імглістая фраза аб тым, што на сайце «рэгулярна разьмяшчаюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць забароненую інфармацыю».

Рэдакцыя «Беларускага партызана» падзякавала за падтрымку калегаў-жкрналістаў і чытачоў. Нават у пэрыяд блякіроўкі на сайт кожную мінуту заходзілі каля 300 чалавек.

Belaruspartisan.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт