Logo Polskiego Radia
Print

Летува хоча адмовіцца да пераходу на летні час

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.12.2017 16:33
Усё больш краінаў у Эўразьвязе не жадаюць пераводзіць стрэлкі гадзіньніка два разы на год.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Летува хоча адмовіцца ад пераходу з зімовага на летні час. Прадстаўнікі ўраду лічаць, што цяпер у Эўропе надышоў спрыяльны момант, каб падняць гэтае пытаньне.

Як паведамляе інфармагенцтва BNS, заяву пра тое, што Летува хоча адмовіцца ад пераводу стрэлак, зрабіў міністар транспарту Рокас Масюліс (Rokas Masiulis). У бліжэйшы час летувіскі ўрад зьвернецца да Эўрапейскай камісіі з прапановай зьмяніць Дырэктыву 2000/84/EB, якая датычыць гарманізацыі часавых паясоў у Эўрапейскім зьвязе. Вільня хоча, каб Брусэль дазволіў кожнай краіне самастойна прымаць рашэньне аб тым, ці пераходзіць на летні час.

Над тым, каб адмовіцца да пераходу на летні час, задумваецца й Польшча. Гэтае пытаньне нядаўна абмяркоўваў Сэйм. У Фінляндыі былі сабраныя 80 тысячаў подпісаў пад за адмову ад пераводу стрэлак. У Летуве супраць зьмены часу выказваецца 80% насельніцтва краіны. Такія дадзеныя былі сабраныя ў выніку апытаньня, праведзенага ў красавіку – калі Летува пераходзіла з зімовага на летні час.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт