Logo Polskiego Radia
Print

Аўтобусная кампанія PolskiBus зьнікне з рынку перавозчыкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 15:37
Польскую кампанію заменіць нямецкі перавозчык FlixBus.
Двухпавярховы аўтобус Van Hool TD 927 Astromega кампаніі polskibus.comДвухпавярховы аўтобус Van Hool TD 927 Astromega кампаніі polskibus.comcommons.wikimedia.org/Ziggi 2011

Яе заменіць нямецкі перавозчык FlixBus. Чырвоныя аўтобусы "польскага буса" зьменяць колер на зялёны. Новы перавозчык заявіў, што ўсе набытыя квіткі ў кампаніі PolskiBus будуць рэалізоўвацца на ўсіх маршрутах. «Пасажыры не павінны прымаць ніякіх захадаў па гэтаму пытаньню», – абяцаў дырэктар польскай кампаніі Міхал Леман.

На працягу першых тыдняў наступнага году рэйсы будуць абслугоўваць аўтобусы пад брэндам PolskiBus. Затым на прыпынках зьявяцца аўтобусы з новай маркіроўкай FlixBus.

Новы ўладальнік рыхтуе новую інтэрнэт-плятформу па продажу квіткоў. Яна запрацуе прыкладна праз шэсьць месяцаў. Па заканчэньні гэтага часу, калі нехта напіша ў адрасны вышук "PolskiBus", будзе перанакіраваны на сайт новай кампаніі.

Нямецкі перавозчык дзейнічае ў шэрагу эўрапейскіх краін, а таксама ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Пагадненьне з уладальнікам "польскага буса" дало магчымасьць уваходу на польскі рынак.

FlixBus абяцае новыя, карысныя для пасажыраў маршруты па Польшчы і міжнародныя рэйсы.

Меншыя аўтобусныя кампаніі, якія супрацоўнічалі з кампаніяй PolskiBus, змогуць працягнуць супрацоўніцтва з новым нямецкім перавозчыкам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт