Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на электрычны гарадзкі транспарт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2018 09:11
Да 2020 году Польшча выдаткуе на электрычныя аўтобусы больш за 525 мільёнаў эўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: markusmarcinek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча робіць стаўку на электрычны гарадзкі транспарт
Да 2020 году Польшча выдаткуе на электрычныя аўтобусы больш за 525 мільёнаў эўра.
Да 2020 году на вуліцах польскіх гарадоў паявіцца тысяча электрычных аўтобусаў. Напрыканцы мінулага году ў Міністэрстве навукі й вышэйшай адукацыі была падпісаная дамова, якая дазволіць фінансаваць іх пакупку.
Пад дакумэнтам падпісаліся прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра дасьледаваньняў і разьвіцьця й Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяродзьдзя й воднай гаспадаркі.
Віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) заявіў, што мэта Польшчы - стаць эўрапейскім лідарам па вытворчасьці аўтобуса з нулявым узроўнем выкідаў.
IAR 3 - 2017-12-29 13:24:00 - MNISW-BEZEMISYJNY TRANSPORT-AUTOBUSY
Яраслаў Говін: Ужо сёньня польскія электрычныя аўтобусы езьдзяць па вуліцах эўрапейскіх гарадоў, напрыклад, у Нямеччыне. Я лічу, што ў нас ёсьць дастатковы навуковы й эканамічны патэнцыял дзеля таго, каб Польшча стала лідарам у гэтай галіне.
Першыя 300 з тысячы новых электрабусаў павінны паявіцца ў Сылезіі. Акрамя таго, электрабусы купяць гарадзкія ўлады Варшавы, Зялёнай Гуры, Любліна, Сталёвай Волі й Лешна.
Электрычныя аўтобусы для польскіх гарадоў будуць каштаваць 2 мільярды 200 мільёнаў злотых (больш за 525 мільёнаў эўра).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт