Logo Polskiego Radia
Print

Польскі Сэйм прыняў закон па забароне гандалю ў нядзелі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2018 11:06
З 2020 году крамы ў Польшчы будуць працаваць выключна ў сем адмыслова вызначаных нядзель у годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польскі Сэйм прыняў закон па забароне на гандаль у нядзелі
З 2020 году крамы ў Польшчы будуць працаваць выключна ў сем адмыслова вызначаных нядзель у годзе.
Дэпутаты польскага Сэйму прынялі закон па забароне гандлю ў нядзелі. У адпаведнасьці зь ім, ад 1 сакавіка 2018 году ў кожным месяцы крамы будуць працаваць выключна ў дзьве нядзелі – у першую й апошнюю нядзелю месяца.
З 2019 году крамы будуць адчыненыя толькі ў адну нядзелю ў месяцы, а з 1 студзеня 2020 году пачне дзейнічаць суцэльная забарона на гандаль у нядзелі за выключэньнем сямі адмыслова вызначаных нядзель у год.
Працаваць па нядзелях змогуць кветкавыя й кандытарскія крамы, пякарні й кафэ-марожаныя пры ўмове, што ў пераважнай большасьці яны будуць сапраўды прадаваць кветкі, марожанае, хлебабулачныя й кандытарскія вырабы.
Закон таксама прадугледжвае штраф за парушэньне забароны, які будзе складаць ад 1 тысячы да 100 тысяч злотых, а ў выпадку пастаянных парушэньняў забароны - пазбаўленьне волі.
Цяпер Закон па забароне на гандаль у нядзелі чакае подпісу прэзыдэнта.
аз

Дэпутаты польскага Сэйму прынялі закон па забароне гандлю ў нядзелі. У адпаведнасьці зь ім, з 1 сакавіка 2018 году ў кожным месяцы крамы будуць працаваць выключна ў дзьве нядзелі – у першую й апошнюю.

З 2019 году крамы будуць адчыненыя толькі ў адну нядзелю ў месяцы, а з 1 студзеня 2020 году пачне дзейнічаць забарона на гандаль у нядзелі з выключэньнем сямі адмыслова вызначаных нядзель у год.

Працаваць па нядзелях змогуць, напрыклад, кветкавыя й кандытарскія крамы, пякарні й кафэ-марожаныя пры ўмове, што ў пераважнай большасьці яны будуць сапраўды прадаваць кветкі, марожанае, хлебабулачныя й кандытарскія вырабы.

Закон таксама прадугледжвае штраф за парушэньне забароны, які будзе складаць ад 1 тысячы да 100 тысяч злотых, а ў выпадку пастаянных парушэньняў забароны - пазбаўленьне волі.

Цяпер Закон па забароне на гандаль у нядзелі чакае подпісу прэзыдэнта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт