Logo Polskiego Radia
Print

Музэй гісторыі Польшчы ўзьнікне на працягу двух гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2018 15:01
На будаўніцтва музэю прызначана 185 млн даляраў.
Міністар Пётр ГліньскіМіністар Пётр ГліньскіPAP/Marcin Obara

Музэй гісторыі Польшчы ўзьнікне на працягу двух гадоў. Пра гэта паведаміў міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі.
«Яшчэ ніхто за два гады не падрыхтаваў праект і не пабудаваў музэй за 650 мільёнаў злотых (185 мільёнаў даляраў). Я рабіў усё, каб так сталася, аднак сам тэндэр працягваўся чатыры месяцы. Некалькі фірм прыступілі да тэндэру і закідалі нас пытаньнямі. Калі тэндэр завершыцца на канцы студзеня-пачатку лютага, то я думаю, што цягам двух гадоў музэй узьнікне», – гаварыў міністар Гліньскі.
Музэй гісторыі Польшчы быў створаны 2 траўня 2006 году. Яго галоўнымі задачамі зьяўляецца папулярызацыя польскай гісторыі і культуры ў Польшчы і за мяжой, утварэньне калекцыі выданьняў, зьвязаных з гісторыяй Польшчы і адукацыйная дзейнасьць. Хоць музэй ня мае сваёй сядзібы, то ўжо было рэалізавана шмат выставаў.

Музэй гісторыі Польшчы ўзьнікне на працягу двух гадоў. Пра гэта паведаміў міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі.

«Яшчэ ніхто за два гады не падрыхтаваў праект і не пабудаваў музэй за 650 мільёнаў злотых (185 мільёнаў даляраў). Я рабіў усё, каб так сталася, аднак сам тэндэр працягваўся чатыры месяцы. Некалькі фірм прыступілі да тэндэру і закідалі нас пытаньнямі. Калі тэндэр завершыцца на канцы студзеня-пачатку лютага, то я думаю, што цягам двух гадоў музэй узьнікне», – гаварыў міністар Гліньскі.

Музэй гісторыі Польшчы быў створаны 2 траўня 2006 году. Яго галоўнымі задачамі зьяўляецца папулярызацыя польскай гісторыі і культуры ў Польшчы і за мяжой, утварэньне калекцыі выданьняў, зьвязаных з гісторыяй Польшчы, і адукацыйная дзейнасьць. Хоць музэй ня мае сваёй сядзібы, то ўжо было рэалізавана шмат выставаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт