Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэзыдэнт ЗША й прэм'ер Польшчы дамовіліся на перамовы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.01.2018 11:15
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі й віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пенс размаўлялі па тэлефоне.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША й прэм'ер Польшчы дамовіліся на перамовы ў Вашынгтоне. Віцэ-прэзыдэнт ЗША й прэм'ер Польшчы дамовіліся на перамовы ў Вашынгтоне. PAP/Marcin Obara

Віцэ-прэзыдэнт ЗША й прэм'ер Польшчы дамовіліся на перамовы
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі й віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пенс размаўлялі па тэлефоне.
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) размаўляў па тэлефоне зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пенсам. Падчас размовы абмяркоўваліся бягучыя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, энэргетычнай бясьпекі, у тым ліку газаправоду Nord Stream 2, ваеннага й эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама абароннай прамысловасьці.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША павіншаваў Матэвуша Маравецкага з уступленьнем на пасаду прэм'ера, а таксама з нагоды 100-й гадавіны вяртаньня незалежнасьці Польшчы.
У сваю чаргу кіраўнік польскага ўраду выказаў надзею на працягваньне дынамічных кантактаў з ЗША на самым высокім палітычным узроўні. Прэм'ер падкрэсьліў значэньне прысутнасьці амэрыканскіх жаўнераў для бясьпекі ў Эўропе.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША й прэм'ер Польшчы дамовіліся на перамовы ў Вашынгтоне. У бліжэйшы час павінны быць абмеркаваныя дэталі гэтай сустрэчы. Адначасова Майк Пенс прыняў запрашэньне ў Польшчу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт