Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства інфармацыі пракамэнтавала абмежаваньне доступу да «Хартыі»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.01.2018 08:47
Рашэньне было прынятае з-за публікацыі інфармацыі, забароненай 38-м артыкулам закона «Аб сродках масавай інфармацыі».
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства інфармацыі пракамэнтавала абмежаваньне доступу да «Хартыі».

Рашэньне было прынятае з-за разьмяшчэньня на апазыцыйным сайце інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена 38-м артыкулам закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Што гэта была за публікацыя, не паведамляецца. Чыноўнікі зьвяртаюць увагу «суб’ектаў інфармацыйнай сфэры» на неабходнасьць «няўхільнага выкананьня заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Пра блякаваньне сайта «Хартыя’97» стала вядома ўвечары ў сераду, 24 студзеня. Ён альбо не загружаецца, альбо зьяўлялася паведамленьне, што сайт знаходзіцца ў сьпісе абмежаванага доступу.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт