Logo Polskiego Radia
Print

Трамп просіць Кангрэс $6,5 млрд на дзейнасьць супраць агрэсіі Расеі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.02.2018 15:46
У праекце бюджэту на 2019 г. прэзыдэнт Злучаных Штатаў прадугледжвае на гэтую мэту $6,5 млрд.
Wikipedia/Gage Skidmore/CC BY-SA 2.0

Дональд Трамп просіць Кангрэс значна павялічыць сродкі для ўсходняга флянгу NATO, якія будуць прызначаныя на дзейнасьць супраць агрэсіі Расеі. У праекце бюджэту на 2019 г. прэзыдэнт Злучаных Штатаў прадугледжвае на гэтую мэту $6,5 млрд. Гэта на траціну больш чым цяпер.

«Мы хочам павелічыць прысутнасьць сухапутных сіл і ўдасканаліць сумесныя баявыя магчымасьці саюзьнікаў», – гаворыцца ў паведамленьні міністэрства абароны ЗША.

Бюджэт таксама ўключае $200 млн на кансалтынг, навучаньне і аснашчэньне ўкраінскай арміі.

Злучаныя Штаты пачалі разьмяшчаць свае войскі ва Ўсходняй Эўропе пасьля анэксіі Крыма і расейскага ўмяшальніцтва ва Ўкраіне. Мэта ініцыятывы - павышэньне пачуцьця бясьпекі Польшчы і іншых саюзьнікаў ЗША.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт