Logo Polskiego Radia
Print

Акт вандалізму ў польскай амбасадзе ў Ізраілі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2018 19:35
Польшча патрабуе ў Ізраіля высьветліць інцыдэнт у амбасадзе ў Тэль-Авіве.
Сьцяг Ізраіля.Сьцяг Ізраіля.Photo: Etereuti/pixabay.com/CC0 Public Domain


Польшча патрабуе, каб Ізраіль высьветліў акт вандалізму ў польскай амбасадзе ў Ізраілі. На ўваходзе ў пасольства Польшчы ў Тэль-Авіве невядомыя намалявалі свастыку й напісалі вульгарныя й антыпольскія словы. Інфармацыю пацьвердзіў дырэктар прэс-службы Міністэрства замежных спраў Польшчы Артур Лёмпарт (Artur Lompart).

Польшча зьвярнулася да ізраільскіх уладаў з просьбай паясьніць гэты інцыдэнт і прыняць меры па абароне польскага дыпляматычнага прадстаўніцтва.

„Ізраільская паліцыя пачала расьсьледаваньне па гэтай справе”, - пацьвердзіў Артур Лёмпарт.

Ён таксама паведаміў, што „паводле Міністэрства замежных спраў трэба зьнізіць тэмпэратуру дыскусій, якія маюць месца ў абедзьвюх краінах, паколькі ейны цяперашні ўзровень не спрыяе дыялёгу”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт