Logo Polskiego Radia
Print

Трэці раз у Гайнаўцы прайшоў марш у гонар "Бурага" (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2018 12:39
Рамуальд Райс «Буры» адказвае за забойствы праваслаўных беларусаў Падляшша.
ІІІ Гайнаўскі марш памяці "выклятых" жаўнераўІІІ Гайнаўскі марш памяці "выклятых" жаўнераўPAP/Artur Reszko

Ужо трэці раз польскія нацыяналісты, у тым ліку «Нацыянальна-радыкальны лягер» (ONR), арганізавалі ў Гайнаўцы «Марш «выклятых» жаўнераў». Паліцыя затрымала некалькіх прадстаўнікоў руху «Грамадзяне РП», якія арганізавалі пратэст супраць маршу нацыяналістаў.
«Сьмерць ворагам айчыны!», «Буры, Буры, наш герой» – крычалі нацыяналісты на суботняй дэманстрацыі. У маршы вуліцамі гарадка прайшло каля 100 чалавек. Марш ахоўвала паліцыя.
Адной з асоб, якую ўшаноўвалі ўдзельнікі дэманстрацыі, быў Рамуальд Райс «Буры». Гэта яго постаць выклікае асаблівыя спрэчкі, паколькі «Буры» адказвае за забойствы невіноўных людзей, у тым ліку праваслаўных беларусаў Падляшша. Паводле Інстытуту нацыянальнай памяці, забойства ў 1946 годзе каля 80 беларусаў маюць прыкметы генацыду. Трэба памятаць, што ў Гайнаўцы жыве шмат этнічных беларусаў.
У адказ на маніфэстацыю нацыянальна-радыкальных колаў «Грамадзяне РП» арганізавалі свой пратэст. Яны хацелі заблякаваць марш. Паліцыя затрымала некалькі чалавек.
Перад маршам нацыяналістаў у Гайнаўцы адбылася ўрачыстасьць ушанаваньня памяці ахвяр «Бурага». Ля помніка ахвяр войнаў і рэпрэсій былі прачытаныя іх прозьвішчы і запаленыя зьнічы. Удзельнікі называлі марш «правакацыяй у дачыненьні да беларусаў і праваслаўных».

Ужо трэці раз польскія нацыяналісты, у тым ліку «Нацыянальна-радыкальны лягер» (ONR), арганізавалі ў Гайнаўцы «Марш «выклятых» жаўнераў». Паліцыя затрымала некалькіх прадстаўнікоў руху «Грамадзяне РП», якія арганізавалі пратэст супраць маршу нацыяналістаў.

«Сьмерць ворагам айчыны!», «Буры, Буры, наш герой» – крычалі нацыяналісты на суботняй дэманстрацыі. У маршы вуліцамі гарадка прайшлі каля 100 чалавек. Марш ахоўвала паліцыя.

ІІІ
ІІІ Гайнаўскі марш памяці "выклятых" жаўнераў.

Адной з асоб, якую ўшаноўвалі ўдзельнікі дэманстрацыі, быў Рамуальд Райс «Буры». Гэта яго постаць выклікае асаблівыя эмоцыі, паколькі «Буры» адказвае за забойствы невіноўных людзей, у тым ліку праваслаўных беларусаў Падляшша. Паводле Інстытуту нацыянальнай памяці, забойствы ў 1946 годзе каля 80 беларусаў маюць прыкметы генацыду. Трэба памятаць, што ў Гайнаўцы жыве шмат этнічных беларусаў.

У адказ на маніфэстацыю нацыянальна-радыкальных колаў «Грамадзяне РП» арганізавалі свой пратэст. Яны хацелі заблякаваць марш. Паліцыя затрымала некалькі чалавек.

Пратэст
Пратэст супраць маршу нацыянал-радыкалаў.

Перад маршам нацыяналістаў у Гайнаўцы адбылася ўрачыстасьць ушанаваньня памяці ахвяр «Бурага». Ля помніка ахвяр войнаў і рэпрэсій былі прачытаныя іх прозьвішчы і запаленыя зьнічы. Удзельнікі называлі марш «правакацыяй у дачыненьні да беларусаў і праваслаўных».

Ушанаваньне
Ушанаваньне памяці ахвяр "Бурага".

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт