Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждэпартамэнт ЗША: Няма ніякіх санкцый супраць Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2018 11:03
ЗША не намерваюцца адмаўляцца ад сваіх абавязацельстваў адносна Польшчы - Вашынгтон.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзярждэпартамэнт ЗША: Няма ніякіх санкцый супраць Польшчы
Гэзэр Наўэрт: ЗША не намерваюцца адмаўляцца ад сваіх абавязацельстваў перад Польшчай.
„Паведамленьні СМІ аб прыпыненьні ўладамі ЗША адносінаў з Польшчай - проста хлусьня”, - падкрэсьліла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША. Гэзэр Наўэрт (Heather Nauert) заявіла, што Польшча зьяўляецца блізкім саюзьнікам Злучаных Штатаў Амэрыкі й NATO, а ЗША „не намерваюцца адмаўляцца ад сваіх абавязацельстваў перад Польшчай па пытаньні бясьпекі”.
Таксама Упаўнаважаная па пытаньнях міжнароднага дыялёгу Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы Анна Марыя Андэрс, якая цяпер знаходзіцца ў Вашынгтоне, падкрэсьліла, што ЗША не ўвялі ў супраць Польшчы ніякіх санкцый.
Нагадаем, паводле паведамленьняў парталу Onet.pl, амэрыканцы ўвялі супраць польскіх уладаў дыпляматычныя санкцыі, то бок да вырашэньня сумневаў наконт Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці прадстаўнікі найвышэйшых уладаў ЗША быццам бы ня будуць сустракацца са сваімі польскімі калегамі.
Раней таксама прэс-сакратар польскага ўраду Яанна Капціньска (Joanna Kopcińska) запэўнівала, што двухбаковае стратэгічнае супрацоўніцтва з ЗША працягваецца, а дыпляматычныя кантакты застаюцца на ранейшым узроўні. Яна нагадала пра візыт намесьніка міністра замежных спраў Польшчы Марэка Магероўскага (Marek Magierowski) ў Вашынгтоне й плянаваны візыт у ЗША кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага (Krzysztof Szczerski).
аз

„Паведамленьні СМІ аб прыпыненьні ўладамі ЗША адносінаў з Польшчай - проста хлусьня”, - падкрэсьліла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША. Гэзэр Наўэрт (Heather Nauert) заявіла, што Польшча зьяўляецца блізкім саюзьнікам Злучаных Штатаў Амэрыкі й NATO, а ЗША „не намерваюцца адмаўляцца ад сваіх абавязацельстваў перад Польшчай па пытаньні бясьпекі”.

Таксама Упаўнаважаная па пытаньнях міжнароднага дыялёгу Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы Анна Марыя Андэрс, якая цяпер знаходзіцца ў Вашынгтоне, падкрэсьліла, што ЗША не ўвялі супраць Польшчы ніякіх санкцый.

Нагадаем, паводле паведамленьняў парталу Onet.pl, амэрыканцы ўвялі супраць польскіх уладаў дыпляматычныя санкцыі, то бок да вырашэньня сумневаў наконт Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці прадстаўнікі найвышэйшых уладаў ЗША быццам бы ня будуць сустракацца са сваімі польскімі калегамі.

Раней таксама прэс-сакратар польскага ўраду Яанна Капціньска (Joanna Kopcińska) запэўнівала, што двухбаковае стратэгічнае супрацоўніцтва з ЗША працягваецца, а дыпляматычныя кантакты застаюцца на ранейшым узроўні.

Яна нагадала пра візыт намесьніка міністра замежных спраў Польшчы Марэка Магероўскага (Marek Magierowski) ў Вашынгтон і плянаваны візыт у ЗША кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага (Krzysztof Szczerski).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт