Logo Polskiego Radia
Print

Палякі плянуюць папулярызаваць гісторыю Польшчы за мяжой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2018 13:15
Гэтыя задачы ў Польшчы будзе выконваць Інстытут салідарнасьці й мужнасьці.
Намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін.Намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін. PAP/Radek Pietruszka

Палякі плянуюць папулярызаваць гісторыю Польшчы за мяжой
Між іншым з гэтай мэтай у краіне ўзьнікне Інстытут салідарнасьці й мужнасьці.
Распаўсюджваньне ведаў пра гісторыю Польшчы ў іншых краінах і будаваньне станоўчых адносінаў з суседзямі – гэта асноўныя задачы Інстытута салідарнасьці й мужнасьці, які будзе створаны ў Польшчы.
Намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін (Magdalena Gawin) паясьняе, што гаворка ідзе пра зьмену стаўленьня да Польшчы за мяжой. Паводле яе, апошнія тыдні паказалі адсутнасьць агульных ведаў пра Другую сусьветную вайну й неабходнасьць дасьледаваньня гісторыі.
Міністар Гавін падкрэсьліла, што важна таксама распаўсюджваць сьведчаньні людзей, якія ратавалі палякаў. Напрыклад, у выпадку адносінаў з Украінай, важна падкрэсьліваць, што многія ўкраінцы выбіралі іншы шлях, чым УПА й, рызыкуючы жыцьцём, дапамагалі перасьледаваным палякам.
„Важна таксама, каб сьвет зразумеў, як выглядала гітлераўская акупацыя ў Польшчы”, - адзначыла намесьніца міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін.
Закон аб стварэньні Інстытута салідарнасьці й мужнасьці прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў 13 сьнежня мінулага году. Бюджэт установы складае 75 мільёнаў злотых. Выконваючая абавязкі дырэктара інстытута Моніка Карнэль (Monika Cornell) патлумачыў, што ўстанова будзе прэзэнтаваць веды пра гісторыю ў сучасным стылі.
аз

Распаўсюджваньне ведаў пра гісторыю Польшчы ў іншых краінах і будаваньне станоўчых адносінаў з суседзямі – гэта асноўныя задачы Інстытута салідарнасьці й мужнасьці, які будзе створаны ў Польшчы.

Намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін (Magdalena Gawin) паясьняе, што гаворка ідзе пра зьмену стаўленьня да Польшчы за мяжой. Паводле яе, апошнія тыдні паказалі адсутнасьць агульных ведаў пра Другую сусьветную вайну й неабходнасьць дасьледаваньня гісторыі.

Міністар Гавін падкрэсьліла, што важна таксама распаўсюджваць сьведчаньні людзей, якія ратавалі палякаў. Напрыклад, у выпадку адносінаў з Украінай, важна падкрэсьліваць, што многія ўкраінцы выбіралі іншы шлях, чым УПА й, рызыкуючы жыцьцём, дапамагалі перасьледаваным палякам.

„Важна таксама, каб сьвет зразумеў, як выглядала гітлераўская акупацыя ў Польшчы”, - адзначыла намесьніца міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін.

Закон аб стварэньні Інстытута салідарнасьці й мужнасьці прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў 13 сьнежня мінулага году. Бюджэт установы складае 75 мільёнаў злотых. Выконваючая абавязкі дырэктара інстытута Моніка Карнэль (Monika Cornell) патлумачыла, што ўстанова будзе прэзэнтаваць веды пра гісторыю ў сучасным стылі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт