Logo Polskiego Radia
Print

На ўгодкі БНР запрашае варшаўскі Тэатр Польскі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.03.2018 17:23
  • На ўгодкі БНР запрашае варшаўскі Тэатр Польскі.mp3
Ініцыятарамі і арганізатарамі беларускай вечарыны выступілі карэнныя палякі.

/

У бліжэйшую нядзелю 100-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначаць Тэатр Польскі ў Варшаве. Ініцыятарамі беларускай вечарыны выступілі дырэктар тэатра Анджэй Сэвэрын і энтузіяст беларушчыны, карэнны паляк, з пакаленьняў варшавяк Ігар Знык.

Ідэя Беларускай вечарыны нарадзілася год таму дакладна 25 сакавіка ў Варшаве.

«Мы стараліся, каб спэктакль быў зразумелы для польскага слухача, які часта ня мае ніякага дачыненьня да беларускай культуры, а з другога боку, каб больш глыбокі сэнс зразумелі людзі, якія цікавяцца Беларусяй ці самі з Беларусі», – сказаў нашай радыёстанцыі аўтар сцэнару Ігар Знык.

У тэатры на малой сцэне выступяць Эва Даманьска (Ewa Domańska), Пётр Байтлік і Дамінік Лось (Dominik Łoś). Акторы будуць чытаць тэксты знакамітых беларускіх аўтараў, такіх як Р. Барадулін, У.Караткевіч, В.Быкаў, У.Арлоў, і інш., у перакладзе на польскую мову.

Асноўным зьяўляецца эсэ Ўладзімера Арлова «Незалежнасьць гэта…»

Спэктакль у рэжысуры Максыміліяна Рагацкага (Maksymilian Rogacki) у нядзелю 25 сакавіка на камэрнай сцэне Тэатра Польскага (Teatr Polski), а 18 гадзіне.

На вечарыне з канцэртам выступіць Зьміцер Вайцюшкевіч.

Яланта Сьмялоўская

Гутарка з Ігарам Зныкам у далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт