Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ выклікае свайго амбасадара з Масквы на кансультацыі ў Брусэль

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 12:12
Як мінімум 10 краін ЭЗ, уключаючы Польшчу, бяруць пад увагу магчымасьць выдаленьня расейскіх дыпляматаў.
ЭЗ выклікае свайго амбасадара з Масквы на кансультацыі ў Брусэль.ЭЗ выклікае свайго амбасадара з Масквы на кансультацыі ў Брусэль. PAP/EPA/GEERT VANDEN WIJNGAERT / POOL

ЭЗ выклікае свайго амбасадара з Масквы на кансультацыі ў Брусэль
Як мінімум 10 краін ЭЗ, уключаючы Польшчу, бярэ пад увагу магчымасьць выдаленьня расейскіх дыпляматаў.
Амбасадар Эўразьвязу ў Расеі выкліканы на кансультацыі ў Брусэль. Пра гэта вырашылі лідары 28 краін ЭЗ на саміце ў Брусэлі. Акрамя таго, шэраг краін, у тым ліку Польшча, падрыхтуюць сумесны дадатковы адказ на хімічную атаку ў Вялікабрытаніі.
Гэта адказ Эўразьвязу спробу забойства былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля. Гэта таксама сымбалічны жэст салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй, якая ў спробе атручэньня Скрыпаля й яго дачкі абвінавачвае Расею.
Паводле канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель, краіны ЭЗ прадэманстравалі адзінства па справе хімічнай атакі й будуць салідарна прымаць далейшыя рашэньні па гэтай справе.
Пакуль, па меншай меры, 10 краін, уключаючы Польшчу, бярэ пад увагу магчымасьць выдаленьня са сваіх тэрыторыяў расейскіх дыпляматаў, але гэта санкцыі на нацыянальным, а не эўразьвязаўскім узроўні. Пакуль пра ўвядзеньне санкцыяў супраць Расеі за спробу атручэньня Скрыпаля Эўразьвяз ня вырашыў.
аз

Амбасадар Эўразьвязу ў Расеі быў выкліканы на кансультацыі ў Брусэль. Такое рашэньне прынялі лідары 28 краін ЭЗ на саміце ў Брусэлі. Акрамя таго, шэраг краін, у тым ліку Польшча, рыхтуюць сумесны дадатковы адказ на хімічную атаку ў Вялікабрытаніі.

Гэта адказ Эўразьвязу на спробу забойства былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля. Гэта таксама сымбалічны жэст салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй, якая ў спробе атручэньня Скрыпаля й яго дачкі абвінавачвае Расею.

Паводле канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель, краіны ЭЗ прадэманстравалі адзінства па справе хімічнай атакі й будуць салідарна прымаць далейшыя рашэньні па гэтай справе.

Па меншай меры, 10 краін, уключаючы Польшчу, бяруць пад увагу магчымасьць выдаленьня са сваіх тэрыторыяў расейскіх дыпляматаў, але гэта санкцыі на нацыянальным, а не эўразьвязаўскім узроўні. ПакульЭўразьвяз не прыняў рашэньня пра ўвядзеньне санкцыяў супраць Расеі за спробу атручэньня Скрыпаля.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт