Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія: Транзыт газу праз Украіну - гарантыя бясьпекі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.04.2018 10:43
Да размоваў на тэму ўкраінскага транзыту, якія вядуць Украіна, Расея і ЭК, магла б далучыцца Нямеччына.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Украінскі транзытны шлях зьяўляецца стратэгічным для нашай энэргетычнай бясьпекі», – напісаў на Твітэры віцэ-старшыня Эўракамісіі Мараш Шэфчовіч пасьля сустрэчы з міністрам гаспадаркі Нямеччыны Пэтэрам Альтмаерам у Бэрліне.
На супольнай прэс-канфэрэнцыі камісар заявіў, што Эўракамісія з задавальненьнем прыняла апошнюю заяву Ангелы Мэркэль у справе Nord Stream 2. Паводле Шэфчовіча, пазыцыя нямецкай канцлеркі дазваляе меркаваць, што да размоваў на тэму ўкраінскага транзыту, якія вядуць Украіна, Расея і ЭК, магла б далучыцца Нямеччына.
Мараш Шэфчовіч нагадаў, што, нягледзячы на нядаўнюю спрэчку з Расеяй, Украіна была ў стане запэўніць транспарт газу ў ЭЗ. «Гэта пацьвярджае, што транзытная траса дзейнічае і мае стратэгічнае значэньне для гарантыі паставак газу ня толькі ва Ўкраіну, але і ў Эўропу», – заявіў віцэ-старшыня Эўракамісіі.
У сваю чаргу міністар Пэтэр Альтмаер сказаў, што ў пытаньні Nord Stream 2 мэтай Нямеччыны зьяўляецца гарантыя паставак газу для прыватных праектаў у інфраструктуры і адначасова абарона інтарэсаў Украіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт