Logo Polskiego Radia
Print

Не хапае грошай на помнік Леху Качыньскаму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2018 14:23
Большасьць фінансавых сродкаў паглынуў помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.
Марэк Сускі ў Першай праграме грамадзкага Польскага радыё.Марэк Сускі ў Першай праграме грамадзкага Польскага радыё. Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Не хапае грошай на помнік Леху Качыньскаму
Большасьць фінансавых сродкаў паглынуў помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.
Члены грамадзкага камітэта па будаўніцтве помніка Леху Качыньскаму на плошчы Пілсудзкага ў Варшаве паведамілі пра праблемы зь фінансаваньнем праекта.
Аказалася, што адкрыты ў гэтым месяцы таксама на плошчы Пілсудзкага помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы каштаваў настолькі шмат, што цяпер не хапае сродкаў на другі помнік. Гаворка ідзе пра помнік прэзыдэнту Леху Качыньскаму, які таксама загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
„Паводле нашых ацэнак, другі помнік будзе каштаваць больш за 360 тысяч эўра (1,5 мільёна злотых) і нам крыху не хапае”, - паведаміў у інтэрвію радыё RMF FM скарбнік камітэта Марэк Сускі (Marek Suski).
Аднак палітык кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” спадзяецца, што дзякуючы грамадзкаму збору грошай дзіру ў бюджэце камітэта ўдасца ліквідаваць.
Адкуль узялася гэтая бюджэтная дзіра? Аказваецца, што будаўніцтва помніка ахвярам смаленскай авіякатастрофы, які 10 красавіка быў адкрыты на плошчы Пілсудзкага ў Варшаве, каштавала больш за 1 мільён 200 тысяч эўра (амаль 5 мільёнаў злотых), то бок больш, чым плянавалася.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт